wd wp Пошук:

Бернард Берансан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Берансан. Бернард Берансан (англ.: Bernard Berenson; 26 чэрвеня 1865, Вільня, Расійская імперыя — 6 кастрычніка 1959, Фларэнцыя) — эксперт, гісторык і мастацтвазнавец ЗША яўрэйска-літоўскага паходжання. Спецыялізаваўся на майстрах італьянскага Адраджэння.

Двор вілы Таці(англ.) бел. ў Ф'езоле

Нарадзіўся ў Расійскай імперыі. Паходзіць з яўрэйскай сям’і. У сувязі з пагрозай яўрэйскіх пагромаў і смерці сям’я эмігравала ў ЗША, куды вывезла 10-гадовага Бернарда. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Гарвардскім універсітэце ЗША.

Сярод яго бліскучых атрыбуцый — пацверджанне арыгінальнасці карціны Леанарда да Вінчы «Мадонна Бенуа» (Мадонна з кветкай), якая належала тады Імператарскаму Эрмітажу.

Берансан — адзін з фігурантаў шумнага судовага працэсу з прыводам атрыбуцыі аднаго з варыянтаў «Дамы з фераньеркаю» таго ж Леанарда ў 1923 годзе. У 1930 г. надрукаваў сваю працу «Італьянскія мастакі эпохі Адраджэння». Скандал быў і па нагоды атрыбуцыі карціны «Пакланенне пастухоў», якую Беренсон адносіў да ранішніх твораў Тыцыяна.

За свае атрыбуцыі (экспертныя ацэнкі) браў 5 працэнтаў камісійных. Сярод яго кліентаў — мільянеры ЗША і Ізабэла Сцюарт Гарднер(руск.) бел.. Стаў вельмі заможным чалавекам, набыў вілу Таці ў Ф’езоле каля Фларэнцыі. Жыў у Італіі пастаянна нават у гады 2-й сусветнай вайны, чым дапякаў фашыстам. Па завяшчанні Б. Берансана віла з усімі мастацкімі каштоўнасцямі перайшла да маёмасці Гарвардскага ўніверсітэта.

Берансану ставяць у віну за недакладнасць некаторых атрыбуцый. Але трэба ацэньваць спецыяліста комплексна — за яго поспехі і няўдачы. Поспехаў было больш, што даказвае вельмі высокі ўзровень збору Музея Ізабэлы Сцюарт Гарднер(руск.) бел. у горадзе Бостан.

Галерэя

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 28 лютага 2020.
  2. Bernard Berenson // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 http://itatti.harvard.edu/bernard-berenson Праверана 19 кастрычніка 2020.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Bernard Berenson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  8. https://19.bbk.ac.uk/article/id/1534/
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук