Бержані́шкі[1] (трансліт.: Bieržaniški, руск.: Берженишки) — былы хутар у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіў у склад Відзаўскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска знаходзілася ў складзе гміны Відзы Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. З’яўляўся прыватнай уласнасцю сям’і Станкевічаў.
Хутар Бержанішкі ліквідаваны ў 2011 годзе[2].