wd wp Пошук:

Берасцянская вуліца

Берасця́нская вуліца (руск.: Берестянская улица) — вуліца ў Савецкім і Партызанскім раёнах Мінска.

Вуліца Берасцянская

Гула тут калісьці

труба-берасцянка,

пастух сустракаў

свае росныя ранкі.

Рыкалі рагулі,

бляялі ягняткі –

тупалі ў пыле

сонныя статкі…

Вулку таму

Берасцянскай назвалі,

хоць тут машыны

даўно зарыкалі

і збудавана

многа падрад

высокіх дамоў

і садоў дашкалят…

А што, раскажы,

на тым месцы было,

дзе твайго дома заззяла святло?

Е. Лось

Гістарычна праходзіла праз прадмесце Доўгі Брод. Назву вуліца атрымала ў канцы ХІХ ст., хутчэй за ўсё, ад назвы горада Берасця[1].

Размяшчэнне

Мае ламаную форму. Пачынаецца каля вуліцы Чапаева і ідзе ў паўночна-ўсходні бок, з захаду прымыкае Мар’еўская вуліца, перасякае вуліцы Казлова, Чырваназоркавую, каля дома № 24 паварочвае ў паўночна-заходнім кірунку, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Залатая Горка. Працягласць складае 1,2 км.

Забудова

Пасляваенная забудова
Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1

Азелянённыя тэрыторыі

Вялікая лесвіца на вуліцы

На вуліцы размешчаны сквер горада-пабраціма Чанчунь, Вайсковыя могілкі.

Зноскі

  1. В. В. Жыбуль. Я. САТУНОЎСКІ І Е. ЛОСЬ: НЕВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ ТВОРЧЫХ СУВЯЗЕЙ
  2. 1 2 3 Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вуліцы Мінска
Катэгорыя·Берасцянская вуліца (Мінск)
Катэгорыя·Партызанскі раён (Мінск)
Катэгорыя·Савецкі раён (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта