Не блытаць з Залатагорская вуліца (Мінск). У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. вуліца Радыстаў. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Залатая Горка (значэнні). Вуліца Залата́я Го́рка (руск.: улица Золотая Горка) — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска[1].
Да Вялікай Айчыннай вайны на месцы вуліцы існавалі Могілкавы і Залатагорскі завулкі. Пасля вайны па колішнім прадмесці Залатая Горка пракладзена новая вуліца, якая мела назву вуліца Радыстаў. У 1987 годзе вуліца перайменавана пад сучасную назву.
Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З’яўляецца працягам вуліцы Румянцава, пачынаецца ад вуліцы Казлова, перасякае Чырваназоркавую вуліцу, з усходняга боку прымыкае Чырваназоркавы завулак, далей з заходняга боку прымыкае бульвар Мулявіна, а з усходняга Берасцянская вуліца, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гікалы.