wd wp Пошук:

Берасцень

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Берасцень. Берасцень, або берасцянік — гліняная пасудзіна, абгорнутая бяростай y беларусаў. Берасцяная аплётка надавала трываласць і зніжала цеплаправоднасць глінянага посуду, прызначанага для захоўвання ці халоднага прыгатавання ежы. Рабілі таксама берасцяную аплётку пашкоджанага посуду, пасля чаго яго ўжо не ставілі ў печ. Даўнасць і масавасць бытавання такога прыёму выклікалі пашырэнне назвы берасцень нават на посуд, пазбаўлены берасцяной аплёткі (пераважна гладышы). Берасцені найбольш пашыраны былі на Паазер’і; y наш час выйшлі з ужытку.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Посуд