wd wp Пошук:

Франк КФА

Краіны зоны франка КФА.
Зялёны колер ЗАЭВС (UEMOA),
чырвоны ЦАВЭС (CEMAC)(ЭКАЦАС).

Франк КФА (Франк Афрыканскага фінансавага саюза; фр.: franc de la Coopération Financière en Afrique Centrale) — рэгіянальная валютная адзінка, якая ўжываецца ў 14 краінах Цэнтральнай Афрыкі з 1945 года. Дзеліцца на 100 сантымаў. З’яўляецца самай папулярнай афрыканскай валютай.

Франк КФА ўжываецца ў наступных краінах:

Банкноты франка КФА ў правым верхнім куце маюць вызначэнне ў якой краіне выпушчаны ў абарачэнне:

Пры яго ўвядзенні ў 1945 годзе скарачэнне КФА складалася з пачатковых літар французскіх слоў «colonies françaises d’Afrique» (французскія афрыканскія калоніі), з атрыманнем незалежнасці ў другой палове 20 стагоддзя, яна пачала расшыфроўвацца як la Communauté financière africaine (афрыканскі фінансавы саюз).

Банкноты, якія ўжываюцца ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі маюць адрозненні па знешнім выглядзе, але маюць аднолькавы курс з іншымі валютамі.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Афрыканскія валюты