wd wp Пошук:

Яі Боні

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Тама Яі Боні (фр.: Thomas Yayi Boni; 1 ліпеня 1952, Чаўру, Боргу, Бенін) — бенінскі дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Беніна з 6 красавіка 2006, старшыня Афрыканскага саюза з 29 студзеня 2012 па 27 студзеня 2013.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў абласным цэнтры Параку, а затым вучыўся на эканамічным факультэце Нацыянальнага ўніверсітэта Беніна. Вывучаў банкаўскую справу ў Дакары (Сенегал), а затым эканоміку і палітыку ў Арлеанскім універсітэце ў Францыі і ва ўніверсітэце Парыжа, дзе ён атрымаў доктарскую ступень па эканоміцы ў 1976.

З 1980 па 1988 працаваў у Цэнтральным банку дзяржаў Заходняй Афрыкі, стаўшы намеснікам дырэктара. У 1988 стаў намеснікам дырэктара Цэнтра банкаўскіх даследаванняў па прафесійнаму развіццю ў Заходняй Афрыцы (Дакар). З 1992 па 1994 працаваў у кабінеце прэзідэнта Беніна Нісефора Сагло, адказны за грашова-крэдытную і банкаўскую палітыку. Нарэшце, у 1994 ён быў прызначаны старшынём Заходне-Афрыканскага банка развіцця (ЗАБР). За працу ў банку развіцця Заходняй Афрыкі ён быў узнагароджаны нацыянальным ордэнам за заслугі Французскай Рэспублікай.

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў Беніна (5 сакавіка), за Боні было аддадзена 32 % галасоў. Яго бліжэйшы супернік, Андрыен Хунгбеджы з Партыі за дэмакратычнае абнаўленне, атрымаў 25 %. Астатнія 26 кандыдатаў, якія прынялі ўдзел у выбарах, атрымалі меншую колькасць галасоў. У другім туры выбараў (19 сакавіка), Боні перамог, набраўшы 75 % галасоў выбаршчыкаў.

У верасні 2021 года Патрыс Талон і Томас Боні Яі, палітычныя саюзнікі, якія сталі інтымнымі ворагамі, сустрэліся ў палацы Марына ў Котану. Падчас гэтага тэт-а-тэт Томас Боні Яі прадставіў Патрысу Талону шэраг прапаноў і просьбаў, якія датычацца, у прыватнасці, вызвалення «палітычных затрыманых».

Зноскі

  1. Thomas Boni Yayi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Thomas Boni Yayi // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. Thomas Boni Yayi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беніне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Беніна
Катэгорыя·Палітыкі Беніна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня