wd wp Пошук:

Бенджамін Ліст

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ліст (значэнні).

Бенджамін (Бен’ямін) Ліст (англ.: Benjamin List; нар. 11 студзеня 1968, Франкфурт-на-Майне, Германія) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2021) сумесна з Дэвідам Мак-Міланам.

Пляменнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хрысціяны Нюслайн-Фольхард. У 1993 годзе атрымаў ступень бакалаўра на факультэце хіміі Беплінскага вольнага ўніверсітэта. У 1997 годзе атрымаў доктарскую ступень ва Франкфурцкім універсітэце імя Гётэ[5]. З 1999 па 2003 год працаваў у Навукова-даследчым інстытуце Скрыпса ў Ла-Холье, ЗША. Прафесар Кёльнскага ўніверсітэта, дырэктар і прафесар Інстытута даследавання вугалю Таварыства Макса Планка. Таксама працуе галоўным даследчыкам Інстытута даследавання хімічных рэакцый у Універсітэце Хакайда. Згодна з Google Scholar, індэкс Хірша Ліста — 95.

У 2005 годзе Ліст быў запрошаным прафесарам ва ўніверсітэце Гакусюін у Токіа, у 2008 годзе — ва ўніверсітэце Сангюнгван. З 2004 года — ганаровы прафесар Кёльнскага ўніверсітэта (Інстытута арганічнай хіміі). У 2018 годзе быў абраны членам Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна». У 2019 годзе Ліст выступіў з пленарнай лекцыяй на навуковым форуме Таварыства нямецкіх хімікаў.

У 2021 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі «за развіццё асіметрычнага арганакаталізу» разам з Дэвідам Мак-Міланам.

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118156187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118156187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. https://www.kofo.mpg.de/en/institute/personnel/100093 Праверана 6 кастрычніка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118156187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
  5. H. C. Brown Lectures(англ.) .
  6. GDCh-Preise | Gesellschaft Deutscher Chemiker e.V.(ням.) .
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Дактары навук