wd wp Пошук:

Бенджамін Гарысан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарысан. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Бенджамін Гарысан (Ха́рысан; англ.: Benjamin Harrison, 20 жніўня 183313 сакавіка 1901) — 23-і прэзідэнт ЗША (1889—1893), унук прэзідэнта Уільяма Генры Гарысана. Нарадзіўся ў Норт-Бэндзе, Агаё, а ў 21 год пераехаў у Індыянапаліс, штат Індыяна. Падчас грамадзянскай вайны ваяваў на баку ЗША ў чыне брыгаднага генерала ў XX корпусе Камберлендскай арміі. Пасля заканчэння вайны няўдала балатаваўся на пасаду губернатара Індыяны. У 1880 годзе быў абраны ў Сенат ЗША.

Высоўваючы кандыдатуру ў прэзідэнты ў 1888 годзе, Гарысан выказаўся ў сваёй пракламацыі за заступніцкую мытную сістэму і супраць іміграцыі пралетарыяў. Ён набраў менш галасоў выбаршчыкаў, чым яго апанент, прэзідэнт Гровер Кліўленд.

Адметнымі рысамі яго прэзідэнцтва лічацца прыняцце тарыфу Мак-Кінлі і Акта Шэрмана, а таксама федэральныя выдаткі, якія ўпершыню дасягнулі аднаго мільярда долараў. Дэмакраты ў Сенаце рэзка крытыкавалі гэтыя выдаткі. Актыўна абараняў выбарчыя правы афраамерыканцаў. З эканамічнага пункту гледжання праўленне Гарысана аказалася няўдалым; упартая барацьба вакол мытнага тарыфу не прывяла да паспяховага вырашэння.

Пры Гарысане ў Белым доме было праведзена электрычнасць, ён быў першым прэзідэнтам, які запісаў свой голас на фанограф, і апошнім прэзідэнтам, якія насіў бараду ў час знаходжання на пасадзе.

У час яго прэзідэнцтва былі ўтвораны наступныя штаты: Паўночная і Паўднёвая Дакота, Мантана, Вашынгтон (1889), Айдаха і Ваёмінг (1890).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Benjamin Harrison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Гаррисон Бенджамин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Індыяне
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Постаці прэсвітарыянства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Гамільтан (Агая)
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Сенатары ад штата Агая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Індыяне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе