wd wp Пошук:

Беларускі экалагічны саюз

Беларускі экалагічны саюз (БелЭкаС) — добраахвотная грамадская арганізацыя, якая ставіць за мэту актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці грамадзян, прадпрыемстваў, устаноў, аб’яднанне іх намаганняў для захавання экалагічнай раўнавагі ў рэспубліцы і паляпшэння асяроддзя пражывання насельніцтва. Заснаваны 3 красавіка 1989 года у Мінску на ўстаноўчай канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў АН Беларускай ССР, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, грамадскіх арганізацый. Вышэйшы кіруючы орган — з’езд, які праводзіўся адзін раз у 3 гады.

На 1-м з’ездзе БелЭкаС, які прайшоў у Мінску 12 ліпеня 1989 года, быў прыняты статут, абрана праўленне, прэзідэнт (Б. П. Савіцкі) і 3 віцэ-прэзідэнты (Р. Г. Гарэцкі, Я. П. Пятраеў, Л. Р. Тарасенка), зацверджана эмблема саюза (стылізаваная выява ліста папараці) і сцяг (бела-зялёна-белы з палосамі аднолькавай шырыні).

10 лютага 1990 года на Усебеларускім дэмакратычным форуме ў Мінску, скліканым па ініцыятыве БНФ «Адраджэньне», БелЭкаС увайшоў у перадвыбарчы Беларускі дэмакратычны блок (БДБ).

У красавіку 1991 года БЭС разам з музычным экалагічным рухам «Рок чистой воды» правялі дабрачынную акцыю, прысвечаную 5-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1].

Станам на 1991 год у склад БелЭкаС уваходзіла каля 5 тыс. чал.

Аднак, далей правядзення розных мерапрыемстваў, БЭС прасунуцца не атрымалася. Арганізацыя павольна распадалася, і з цягам часу ад БЭС не засталося нічога, акрамя прыгожых дэкларацый, што прывяло да распаду ў 1994 годзе[1].

Зноскі

  1. 1 2 Регистрируется Белорусская партия «Зеленые»(руск.)  (недаступная спасылка). 90s.by. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 22 лістапада 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Экалогія ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·1989 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара