wd wp Пошук:

Беларускі легіён

Белару́скі легіён — нерэалізаванае вайсковае злучэнне беларусаў у складзе СС. Замест легіёна была створаная толькі адна дывізія. Беларуская цэнтральная рада пачала прасоўваць праект легіёна у ліпені 1944 года, пасля свайго пераезду ў Берлін.

Спробы стварэння

У другой палове ліпеня 1944 года БЦР атабарылася ў Берліне. З-за немагчымасці аднаўлення БКА ў Нямеччыне, было вырашына дамагацца стварэння Беларускага легіёна[1].

Радаслаў Астроўскі выступіў перад нямецкім кіраўніцтвам з хадайніцтвам аб стварэнні Беларускага легіёна на ўзор ужо існых усходніх (ням.: Ostlegionen). Ідэя была ўхваленая Міністэрствам па справах акупаваных усходніх абласцей. У ліпені 1944 года начальніку Упраўлення генерала-інспектара добраахвотных фармаванняў пры Генеральным штабе сухапутных сілаў (ням.: General der Freiwilligen- Verbände) генералу кавалерыі Эрнсту Кёстрынrу быў пададзены адпаведны мемарандум, аднак адказу на яго доўгі час не было[2]. З-за гэтага 13 верасня 1944 года без дазволу немцаў быў створаны 1-ы Кадравы батальён БКА. Меркавалася, што ён увойдзе ў склад легіёна[3].

6 лістапада 1944 года Упраўленне генерала-інспектара добраахвотных фармаванняў афіцыйна паведаміла БЦР, што ўсе пытанні, датычна стварэння Беларускага легіёна, перадаюцца ў Галоўнае ўпраўленне СС (ням.: SS-Hauptamt). БЦР безвыніка спрабавала дамагчыся дазволу на фармаванне Беларускага легіёна ажно да снежня 1944 года[3].

У канцы вясны — пачатку лета 1944 года ў складзе Галоўнага ўпраўлення СС быў арганізаваны спецыяльны аддзел «Усходнія добраахвотнікі» (ням.: Freiwilligen-Leitstelle Ost), задачай якога было стварэнне частак войскаў СС з усходніх народаў. Кіраўніком аддзела быў прызначаны СС-оберштурмбанфюрар Франц Арльт, якому было даручана сфармаваць беларускую дывізію войскаў СС[4]. Фактычна гэта і стала развязаннем пытання аб Беларускім легіёне[5].

Меркаваны памер

На думку Астроўскага ў легіён маглі ўступіць:[6]

Усяго каля 10 тысяч чалавек[7]. Таксама ў легіён бы ахвотна пайшлі беларускія остарбайтары. Калі б быў атрыманы дазвол, можна было б падрыхтаваць кадры для трох паўнавартасных дывізіяў[7].

Зноскі

  1. Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 252.
  2. Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 253.
  3. 1 2 Францішак Кушаль. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі(бел. (тар.))  // Беларускі Гістарычны Агляд. — 1998.
  4. Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 253-254.
  5. Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 380.
  6. Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 252-253.
  7. 1 2 Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 253.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Беларускія калабарацыянісцкія фарміраванні ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Войскі СС
Катэгорыя·З’явіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·1944 год у Берліне
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі