wd wp Пошук:

Беларускі голас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беларускі голас. «Беларускі голас» (тагач. «Biełaruski hołas») — штотыднёвая газета, выдавалася ў 19421944 г. у Вільні на беларускай мове лацінкай пад кантролем германскіх акупацыйных улад. Рэдактар Францішак Аляхновіч.

Газета друкавала прамовы кіраўнікоў нацысцкай Германіі, асвятляла становішча на франтах Другой сусветнай вайны, міжнародныя адносіны. У рубрыках «3 усіх куткоў Беларусі», «3 беларускага жыцця ў Вільні», «Беларускае жыццё ў Латвіі», «Беларусы на чужыне» і інш. шырока інфармавала пра беларускае нацыянальна-культурнае жыццё. На старонках газеты змешчаны папулярныя нарысы Я. Станкевіча, В. Будзіловіча, М. Шчаглова і інш. па гісторыі і культуры Беларусі, матэрыялы пра сталінскія злачынствы (успаміны Р. Краўчанкі, артыкулы пра Катынскі расстрэл, масавыя рэпрэсіі ў Эстоніі і інш.), агляды беларускай прэсы, эканомікі, антысавецкая публіцыстыка.

Сярод іншага «Bielaruski holas» змяшчаў спісы беларусаў, забітых польскімі падпольшчыкамі на Лідчыне. З помстай з боку польскага АК-аўскага падполля некаторыя даследчыкі (Я. Станкевіч[1], Ю. Туронак[2]) звязваюць забойства рэдактара газеты Ф. Аляхновіча.

Выйшла 122 нумары.

Зноскі

  1. Я. Станкевіч (псеўд. Давідовіч Гор). Веча, № 9, 1970.
  2. Ю. Туронак. Кантакты. № 2(4). 1990.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1944 годзе
Катэгорыя·Выданні на беларускай мове лацінкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты Вільнюса на беларускай мове
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі (1939—1945)
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта