wd wp Пошук:

Беларускі архіў

Не блытаць з Беларускі загранічны архіў. «Беларускі архіў» — зборнік дакументаў па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XVXVIII стагоддзяў.

Утрыманне зборніка

Зборнік — першае археаграфічнае выданне ў БССР. Выдаваўся Інстытутам беларускай культуры (Інбелкульт), 3-ці том выпушчаны АН БССР. Адказны рэдактар зборніка — прафесар Д. І. Даўгяла.

Зборнік утрымлівае каралеўскія, княжацкія граматы і прывілеі гарадам на магдэбургскае права, шляхце і духавенству на зямлю і маёнткі, купцам на гандаль, на ўтрыманне корчмаў, а таксама ахоўныя граматы, інвентары, статуты цэхаў, запісы сялянскіх павіннасцей, тастаменты, гаспадарчыя дагаворы, скаргі, рашэнні судоў і інш. У дакументах утрымліваюцца звесткі пра эканоміку, жыццё насельніцтва Магілёўшчыны ў XVI—XVII ст. (т. 1), гісторыі Віцебскай і Полацкай земляў у XV—XVI ст. (т. 2), Мінска і Міншчыны ў XV—XVIII ст. (т. 3). Дакументы апублікаваны на мове арыгінала — польскай і старабеларускай. Том 3 утрымлівае «Мінскія акты».

Выданні

Литература

Тэмы гэтай старонкі (3):
Археаграфія ў Беларусі
Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
Архівы Беларусі