wd wp Пошук:

Беларуска-ўзбекістанскія адносіны

Беларуска-ўзбекістанскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 г[1]. У лютым 1994 г. было адкрыта пасольства Беларусі ў Ташкенце.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў афіцыйныя візіты ва Узбекістан двойчы: у снежні 1994 г. і верасні 2018 г.; Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў наведаў Мінск у кастрычніку 2014 г., а ягоны наступнік — Шаўкат Мірзіяеў — 31 ліпеня — 1 жніўня 2019 года.[2]

Гісторыя

Узаемаадносіны прэзідэнтаў Карымава і Лукашэнкі былі няпростымі, што пасля смерці першага і адзначыў прэзідэнт Беларусі: «як я часта кажу свайму сябру Шаўкату, мы ў беларуска-узбекскіх адносінах зрабілі значна больш, чым за 20 папярэдніх гадоў. Маёй заслугі тут мінімум. Заслуга вашага прэзідэнта.»[3]. Толькі ў красавіку 2018 г., пры новым прэзідэнце Узбекістана Ш. Мірзіяеве, было адчынена Пасольства Узбекістана ў Мінску.

У сакавіку 2018 г. Узбекістан наведаў міністр абароны Беларусі А. Раўкоў. Беларускі бок выказаў гатоўнасць адрамантаваць і мадэрнізаваць узбекскую бронетэхніку і лятальныя апараты.

Эканамічнае супрацоўніцтва

У ходзе вераснёўскага візіту А. Лукашэнкі ў Ташкенце адбыўся бізнес-форум, падчас якога бакі падпісалі 82 экспартна-імпартных пагадненняў.

Таваразварот (млн. долараў ЗША)

Зноскі

  1. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Іслама Карымава// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 21 студзеня 2008
  2. http://zviazda.by/be/news/20190731/1564588443-shaukat-mirziyoeu-prylyaceu-z-aficyynym-vizitam-u-minsk
  3. Лукашенко рассказал о “новой эпохе” в отношениях с Узбекистаном(руск.) . Интерфакс-Запад (13 чэрвеня 2018). Праверана 20 верасня 2018.(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Узбекістана
Катэгорыя·Двухбаковыя адносіны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B