wd wp Пошук:

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі

Белару́ская федэра́цыя лё́гкай атле́тыкі (БФЛА) — рэспубліканская арганізацыя, якая займаецца развіццём і папулярызацыяй лёгкай атлетыкі ў Беларусі.

Гісторыя

Федэрацыя мае традыцыі ўдзелу ў спаборніцтвах рознага рангу, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы. Пачынаючы з 1952 года, калі беларускія лёгкаатлеты ў складзе зборнай каманды СССР прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі, прадстаўнікі БССР былі ўдзельнікамі ўсіх Алімпіяд. За гэты перыяд на Алімпійскіх гульнях беларускімі спартоўцамі заваявана 34 медалі: 6 залатых, 15 сярэбраных і 13 бронзавых. Першую алімпійскі медаль для Беларусі заваяваў лёгкаатлет-кідальнік молата Міхаіл Крываносаў[ru]. Самую сенсацыйную перамогу на Алімпійскіх гульнях у складзе суверэннай каманды Рэспублікі Беларусь атрымала ў 2004 годзе ў Афінах у бегу на дыстанцыі 100 метраў Юлія Несцярэнка.

З 1993 года беларускія лёгкаатлеты выступаюць на ўсіх міжнародных спаборніцтвах самастойнай камандай. На чэмпіянаце Еўропы ў 2006 годзе ў Гётэбаргу[ru] беларуская зборная заваявала рэкордную колькасць медалёў — 9.

У 1991 годзе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі была прынята ў сям’ю Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый[ru] (ІААФ). Беларуская федэрацыя праводзіць серыю міжнародных спаборніцтваў з запрашэннем замежных спартсменаў: «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў», «Мемарыял Уладзіміра Булатава» і «Памяці беларускіх лёгкаатлетаў», «Языльская дзесятка».

Усяго ў Рэспубліцы Беларусь налічваецца 138 аддзяленняў лёгкай атлетыкі ДЮСШ і СДЮШАР, у якіх займаецца 31 649 навучэнцаў. Працуе 1 380 трэнераў.[1]

Старшыні

Зноскі

  1. Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі падвяла вынікі 2017 года. Звязда (14 студзеня 2018). Праверана 11 ліпеня 2018.
  2. 1 2 Отчетно-выборная конференция БФЛА. Свет и тени четырехлетнего цикла
  3. Лицо власти. Леонид Михайловский: с уважением к тренеру
  4. Ректор университета физкультуры Косяченко избран новым председателем Белорусской федерации легкой атлетики
  5. 1 2 Вадим Девятовский избран руководителем Белорусской федерации легкой атлетики
  6. Иван Тихон избран председателем БФЛА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Спартыўныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Лёгкая атлетыка ў Беларусі