wd wp Пошук:

Беларуская партыя «Зялёныя»

Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ) — палітычная партыя Рэспублікі Беларусь сацыяльна-экалагічнага кірунку. Партыя была заснавана 17 красавіка 1994 года і зарэгістравана 3 чэрвеня 1994 года.

Партыя не падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Мэты

Стварэнне здаровага жыццёвага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіццё духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэньне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.[2]

Гісторыя

Партыя была створана ў 1994 годзе пад назвай Беларуская партыя «Зялёны мір» на базе часткі членаў Беларускай партыі зялёных, якая аддзялілася ад яе[3]. Кіруючым органам паміж з’ездамі была Цэнтральная рада. Старшынёй партыі быў абраны Алег Грамыка. Рэгіянальныя адзяленні партыі існавалі ва ўсіх абласцях Беларусі.

13 верасня 1999 года партыя прайшла перерэгістрацыю як Беларуская партыя «Зялёныя». Да 2008 года партыя мела рэгіянальны характар з цэнтрам у Гомелі, і рабіла стаўку на мясцовы актыў[4]. 9-12 кастрычніка 2008 года ў Парыжы адбыўся кангрэс Еўрапейскай партыі зялёных (EGP), у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты БПЗ. Падчас кангрэса было разгледжана заява БПЗ аб тым, каб прысвоіць беларускім «зялёным» статус партыі-назіральніка ў EGP. Удзельнікі кангрэса аднагалосна задаволілі просьбу.[5]

31 мая 2010 года партыя выставіла свайго кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь — Ю. Э. Глушакова (намеснік страшыні партыі, былы дэпутат Гомельскага гарсавета[6]). Аднак, у кастрычніку 2010 года Юрый Глушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры:

«Я заяўляю аб тым, што я як прэтэндэнт, не буду далей удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Нашай партыі, на жаль, не атрымалася сабраць неабходнага для вылучэння колькасці подпісаў»[7]

У верасні 2010 года неўзабаве пасля затрымання шэрагу сацыяльных актывістаў анархісцкага толку, быў затрыманы эколаг Уладзімір Валодзін, член Савета партыі БП «Зялёныя»[8].

5 лістапада 2011 года ў Мінску прайшоў з’езд партыі. Падчас з’езду дэлегаты переабралі склад Цэнтральнага Савету і кіраўнічыя структуры партыі — старшыню, яго намеснікаў, сяброў цэнтральна — рэвізійнай камісіі. У выбарах старшыні партыі удзельнічалі былы старшыня Алег Новікаў і Дзмітрый Серабракоў, дэлегат з Бабруйску. За Алега Новікава прагаласавала 29 чалавек, за Дзмітрыя Серабракова — 5. Сярод іншых тэм, якія ўздымаліся на зборах, былі пытане партыйнай сімволікі, папраўкі ў статут БПЗ, будаўніцтва ў Беларусі АЭС[9].

У лістападзе 2011 года члены партыі прынялі ўдзел у петыцыйнай кампаніі супраць магчымага расстрэлу Канавалава і Кавалёва, якіх абвінавачвалі ў выбуху у мінскім метрапалітэне 11 красавіка.

«Зялёныя і так заўсёды выступаюць супраць практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі, якая застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе засталася такая антыгуманістычная форма пакарання. Смяротнае пакаранне гэта ў тым ліку магчымасць судовай памылкі. Тым больш у дадзеным выпадку, калі віна падазраваных на думку грамадскасці цалкам не даказаная. Патрэбна як мінімум правядзення дадатковага следства»[10]

27 снежня 2015 года ў Мінску адбыўся дзясяты з’езд партыі, на якім дэлегаты заслухалі справаздачу былога кіраўніцтва партыі і выбралі новае партыйнае кіраўніцтва. Па выніках выбараў большасць прысутных дэлегатаў прагаласавала за Антастасію Дарафееву.

19 студзеня 2020 года на справаздачна-выбарным з’ездзе абраны новы старшыня партыі. Ім стаў першы намеснік старшыні Дзмітрый Кучук. На з’ездзе была прынята стратэгія накіраваная на палітычнае развіццё партыі. З’езд прыняў рашэнне, што «Зялёныя» не будуць удзенічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года[11].

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну, 25 лютага 2022 года старшыня партыі Дзмітрый Кучук асудзіў ад імя партыі агрэсію Расіі супраць Украіны.

Старшыні

Зноскі

  1. http://library.fes.de/pdf-files/bueros/belarus/07073.pdf
  2. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь Архівавана 20 студзеня 2012.
  3. Котляров, И. В. Социология политических партий / И. В. Котляров; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск: Беларуская навука, 2011. — 386, [2] с.: табл. — С. 291. — ISBN 978-985-08-1282-7.
  4. «Зялёныя»: што гэта за партыя / Гут. А. Святланіч // Народная Воля. — 2013. — № 70 (3811). — 6 верасня. — С. 4.
  5. БелаПАН, Сяргей Пульша, Белорусская партия «Зеленые» получила статус наблюдателя в Европейской партии зеленых Архівавана 20 кастрычніка 2008. (руск.)
  6. «Президентский» день белорусской оппозиции Архівавана 4 сакавіка 2016.
  7. Юрий Глушаков о снятии своей кандидатуры
  8. Минск: Хроника арестов Архівавана 19 кастрычніка 2010.
  9. З’езд беларускіх Зялёных
  10. Супраць смяротнага пакарання
  11. Старшынёй партыі «Зялёныя» абраны Дзмітрый Кучук (нявызн.). Наша Ніва (19 студзеня 2020). Праверана 19 студзеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Зялёныя палітычныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара