wd wp Пошук:

Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі

Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія авія́цыі (БДАА, англ.: Belarusian State Academy of Aviation) — установа адукацыі ў Мінску, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, iнтэграванай з вышэйшай адукацыяй, і па асобных спецыяльнасцях — вышэйшай адукацыі першай ступені, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку авіяцыйнага персаналу ў сістэме бесперапыннай адукацыі на платнай аснове.

Гісторыя

Мінскае авіятэхнічнае тэхнічнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі (МАТВГА) створана 1 кастрычніка 1974 года. Першыя тры выпускі набіраліся ў асноўным з моладзі, якая адслужыла ў шэрагах СА.

У студзені 1991 года вучылішча было ператворана ў Мінскі авіяцыйна-тэхнічны каледж (МАТК).

3 красавіка 1995 года каледж перайшоў у веданне Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь і 25 жніўня 1995 года рэарганізаваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы лётна-тэхнічны каледж (МДВЛТК).

У 2001 годзе МДВЛТК быў пераназваны ў Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж (МДВАК).

1 красавіка 2015 года МДВАК быў ператвораны ва ўстанову адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі» (БДАА), падначаленую з 2016 года Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Рэктары

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Авіяцыйныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Каледжы Мінска
Катэгорыя·1974 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вуліца Убарэвіча (Мінск)
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта