wd wp Пошук:

Баскак

Баскакі. Карціна С. В. Іванова(руск.) бел., 1909

Баска́к (цюркск.) — прадстаўнік мангольскага хана ў заваяваных землях, зборшчыкі падаткаў. З цюркскім тэрмінам «баскак» звязаныя і, верагодна, тоесныя яму мангольскі даругачы (даруга(руск.) бел.) і персідскі шыхнэ.

Этымалогія. Баскак/даругачы

Дзеяслоў bas- мае значэнні: 1. ціснуць; 2. ставіць (пячаць); 3. душыць, пераадольваць; 4. нападаць[1] + афікс дзеючай асобы -qaq[2]. Паводле І. М. Бярозіна, і баскак і даруга маюць адно і тое ж значэнне — націскацель (на пячаць)[3]. Аналагічнага меркавання прытрымліваўся П. Пеліа(руск.) бел.: баскак — калька з мангольскай, азначае «чыноўнік, які ставіў пячаць на дакументы»[4]. А. А. Сямёнаў(руск.) бел. на аснове паведамлення Джувейні(руск.) бел. пра баскакаў Бухары лічыў, што значэнне тэрміна — «ахоўнік», «апякун», «ханскі намеснік», і меркаваў з’яўленне баскакаў у дамангольскі час.

Зноскі

  1. Древнетюркский словарь. — Л.: Наука(руск.) бел., 1969.
  2. Баскаков Н. А.(руск.) бел.. Русские фамилии тюркского происхождения. — 2-е. — М., 1993. — С. 21.
  3. Греков Б. Д., Якубовский А. Ю.(руск.) бел.. Золотая Орда и её падение. — М., Л.: Издательство АН СССР, 1950.
  4. Тюркизмы в восточно-славянских языках / Отв. редактор Н. А. Баскаков. — М.: Наука, 1974. — С. 116.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сярэдневякоўе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Мангольская імперыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мангола-татарскае іга
Катэгорыя·Залатая Арда