wd wp Пошук:

Барыс Яфімавіч Нямцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нямцоў. Бары́с Яфі́мавіч Нямцо́ў (руск.: Борис Ефимович Немцов; 9 кастрычніка 1959, Сочы, цяпер Краснадарскі край, Расія — 27 лютага 2015, Масква, Расія) — расійскі палітык і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Яраслаўскай абласной думы шостага склікання, адзін са стваральнікаў і лідараў АДР «Салідарнасць», сустаршыня палітычнай партыі «РПР-ПАРНАС», член Каардынацыйнага савета расійскай апазіцыі.

Раней быў вядомы як першы губернатар Ніжагародскай вобласці (19911997)[4]. Затым Нямцоў перайшоў на працу ва Урад Расіі ў якасці міністра паліва і энергетыкі (1997) і першага намесніка старшыні ўрада (19971998). У 19971998 гадах таксама ўваходзіў у Савет бяспекі Расійскай Федэрацыі.

У 1998 годзе стварыў ліберальны рух «Расія маладая», які затым выступіў адным з заснавальнікаў кааліцыі «Правая справа» (19982000) і партыі «Саюз правых сіл». Барыс Нямцоў некалькі разоў абіраўся ў расійскі парламент, у 1990 годзе ён быў абраны народным дэпутатам РСФСР, у 1993 годзе абраны ў Савет Федэрацыі ФС РФ, у 19951997 гг. з’яўляўся членам Савета Федэрацыі па пасадзе губернатара. У 1999—2003 гадах — дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу РФ, дзе займаў пасады намесніка старшыні Дзярждумы і кіраўніка фракцыі СПС. Пасля 2003 года працаваў у бізнесе і быў пазаштатным саветнікам Прэзідэнта Украіны.

Пасля расколу ў «Саюзе правых сіл» (калі аднапартыйцы прынялі рашэнне аб’яднацца ў «Правую справу») у 2008 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння апазіцыйнага дэмакратычнага руху «Салідарнасць». З 2008 года — член Бюро Федэральнага палітычнага савета руху «Салідарнасць». У 2009 годзе пры падтрымцы «Салідарнасці» высоўваўся на пост мера Сочы і на выбарах заняў другое месца пасля кандыдата ад партыі ўлады. У 2010 годзе рух увайшоў у кааліцыю «За Расію без самаўпраўнасці і карупцыі». З 2012 года — сустаршыня палітычнай партыі «Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды» (РПР-ПАРНАС).

На рэгіянальных выбарах 8 верасня 2013 года абраны дэпутатам Яраслаўскай абласной думы на чале спісу партыі «РПР-Парнас»[5].

Вядомы выданнем шэрагу дакладаў пра карупцыю, і дакладаў, якія крытыкуюць У. Пуціна («Пуцін. Вынікі. 10 гадоў», «Пуцін. Карупцыя»)[6], а таксама як адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў «Маршаў нязгодных» (2007), «Стратэгіі-31» і пратэстных мітынгаў «За сумленныя выбары» (20112013) і шэсцяў супраць баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны (2014—2015).

З’яўляўся кандыдатам фізіка-матэматычных навук, аўтарам больш за 60 навуковых прац і некалькіх вынаходак. Ініцыятар наймення кіраўнікоў абласцей у Расіі губернатарамі (такім чынам, ён стаў першым губернатарам у Расіі). Ініцыятар Прэзідэнцкай праграмы падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў. Узнагароджаны некалькімі расійскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі (у тым ліку медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай»), украінскім ордэнам князя Яраслава Мудрага і Ордэнам святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага ад Рускай праваслаўнай царквы.

Застрэлены ў ноч з 27 на 28 лютага 2015 года ў Маскве[7].

Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках[8].

Зноскі

  1. Немцова похоронили на Троекуровском кладбище Москвы — 2015. Праверана 12 лютага 2021.
  2. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Нямцоў Барыс Яфімавіч Архівавана 2 красавіка 2015.
  4. Борис Немцов — Открытое письмо губернатору Нижегородской области Шанцеву В.П(руск.)
  5. РПР-Парнас удалось попасть в ярославскую облдуму | Власть | Агентство экономической информации ПРАЙМ(руск.)
  6. Богатейший из «рабов» в России?(руск.)
  7. У Маскве забілі Барыса Нямцова(нявызн.). Радыё Свабода (28 лютага 2015).
  8. У Маскве развіталіся з Барысам Нямцовым

Спасылкі

Папярэднік:
'
Намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
17 сакавіка 1997 — 28 жніўня 1998
Пераемнік:
'
Папярэднік:
Пётр Іванавіч Радзівонаў
Міністр паліва і энергетыкі Расіі
24 красавіка — 20 лістапада 1997
Пераемнік:
Сяргей Уладзіленавіч Кірыенка
Папярэднік:
'
Намеснік Старшыні
Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі


16 лютага — 31 мая 2000
Пераемнік:
Ірына Хакамада
Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сочы
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя дэпутаты Расіі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Катэгорыя·Губернатары Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Члены Савета Федэрацыі Расіі (1996—2000)
Катэгорыя·Праваабаронцы Расіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International
Катэгорыя·Члены СПС
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Федэрацыі Расіі (1993—1995)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Міністры паліва і энергетыкі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве