wd wp Пошук:

Барыс Андрэевіч Калавандзін

Барыс Андрэевіч Калава́ндзін[1] (руск.: Борис Андреевич Коловандин; 21 студзеня 1938 — 7 чэрвеня 1998) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і цеплафізікі, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994, член-карэспандэнт з 1989), член Нью-Ёркскай акадэміі навук[1] (1994).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Архангельску. У 1961 годзе скончыў фізіка-механічны факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута. Працаваў у канструктарскім бюро на заводзе транспартнага машынабудавання ў Харкаве і вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце чорнай металургіі Дзяржплана Украінскай ССР у Данецку[2]. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і пачаў працу ў Інстытуце цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР. Да 1973 года займаў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка, потым — загадчыка лабараторыяй турбулентнасці[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Навуковая дзейнасць Б. А. Калавандзіна звязаная з распрацоўкай нетрадыцыйных метадаў навігацыі скарасных гідрадынамічных аб’ектаў і спосабаў зніжэння іх гідрадынамічнага супраціўлення, даследаваннем турбулентнасці і працэсаў пераносу ў вадкасцях. Займаўся вырашэннем прыкладных задач, стварэннем новай тэхнікі і тэхналогій. Адначасова з навуковай дзейнасцю выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце і ў якасці запрошанага прафесара ва ўніверсітэтах Германіі, Італіі і іншых краін. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 10 кандыдацкіх дысертацый[2]. Кіраваў Дзяржаўнай праграмай фундаментальных даследаванняў «Механіка», уваходзіў у склад экспертных і навуковых саветаў, рэдакцыйных калегій часопісаў.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[2]. Сааўтар патэнта «Устройство для очистки сточных вод»[3].

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 4 Некралог у «Инженерно-физическом журнале» (руск.)
  3. Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Механікі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДПУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Архангельску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Цеплафізіка
Катэгорыя·Памерлі 7 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску