wd wp Пошук:

Барыс Аляксандравіч Залкінд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залкінд. Барыс Аляксандравіч Залкінд (руск.: Залкинд Борис Александрович; 26 чэрвеня 1894, в. Скрыгалаў, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 1971, Масква) — савецкі вучоны ў галіне тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1940).

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1918 годзе медыцынскага факультэта Павійскага ўніверсітэта (Італія) працаваў асістэнтам, а ў 1923 годзе — дацэнтам терапеўтычнай клінікі горада Павія. З 1925 года — загадчык кафедры туберкулёзу Екацерынаслаўскага медыцынскага інстытута. У 1932—1939 гадах загадчык кафедры тэрапіі Днепрапятроўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова (з 1935 года) загадчык кафедры тэрапіі Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута. У 1942—1944 гадах галоўны тэрапеўт Паўночна-Заходняга і 2-га Беларускага франтоў. З 1944 года — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута.

Аўтар больш за 30 навуковых прац, якія галоўным чынам прысвечаны вывучэнню бялкоў сыроваткі крыві.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Павійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тэрапеўты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў