wd wp Пошук:

Барыс Іванавіч Якушаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якушаў. Барыс Іванавіч Якушаў (2 лютага 1932, Мінск — 11 лістапада 2016) — беларускі вучоны ў галіне экалогіі і радыеэкалогіі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Доктар біялагічных навук (1980), прафесар (2002). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (2002).

Біяграфія

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1956). З 1960 года — малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ глебазнаўства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. З 1961 года — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР. З 1963 года — старшы навуковы супрацоўнік, з 1973 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1978 года — загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2013—2014 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па пытаннях рэакцыі раслінных арганізмаў на біятычныя і абіятычныя фактары навакольнага асяроддзя, узаемаадносінаў драўнянай і травяністай расліннасці ў фітацэнозах, заканамернасцям назапашвання радыенуклідаў у раслінных тканінах. Выканаў даследаванні па радыяэкалагічнай абстаноўцы ў раслінных супольнасцях, якія выпрабавалі ўздзеянне выкідаў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым устаноўлены асноўныя заканамернасці акумуляцыі расліннасцю радыянуклідаў у залежнасці ад экалагічных умоў. Распрацаваў прапановы па рацыянальнаму выкарыстанню натуральных раслінных рэсурсаў з улікам рознай ступені радыяактыўнага забруджвання тэрыторыі. Эксперыментальна ўстаноўлена і даследавана ўплыў прыродных радыянуклідаў (238U, 14С, 40К) на жыццядзейнасць раслін розных жыццёвых формаў у мадэльных досведах і біягеацэнозы.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 4 вынаходстваў[1][2].

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Барыс Іванавіч Якушаў
  2. Якушев Борис Иванович

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»