wd wp Пошук:

Гоман Барысаўшчыны

«Го́ман Бары́саўшчыны» — беларуская грамадска-палітычная, культурна-асветніцкая і краязнаўчая газета. Піша пра гісторыю, культуру, помнікі мінуўшчыны, цікавых людзей Барысаўшчыны. Зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар — Міхась Мацельскі.

Газета выдаецца са жніўня 1996 года. «Гоман Барысаўшчыны» прадаецца ў кіёсках «Мінаблсаюздрук» і паштовых аддзяленнях Барысава і Барысаўскага раёна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат
Газеты на беларускай мове
Культура Барысава
Газеты Беларусі на беларускай мове
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1996 годзе
Газеты паводле алфавіта