Барталамеа Сакі (італ.: Bartolomeo Sacchi), вядомы пад мянушкай Плаціна (1421, П’ядэна, Ламбардыя — 21 верасня 1481, Рым) — італьянскі гуманіст і бібліятэкар.
Плаціна вучыўся з 1449 года ў Мантуі. У 1457 годзе пераехаў у Фларэнцыю, дзе вучыўся ў філосафа Johannes Argyropulos, а ў 1462 годзе ў Рым. Правёў 4 месяца ў 1464-65 гадах у турме замка Святога Анёла за тое, што пагражаў Папе Саборам, затым пры Папе Паўлу II быў арыштаваны за прыналежнасць да акадэміі Пампонія Лэта (Pomponius Laetus). Пасля смерці Папы Паўла II Плаціна пры Папе Сіксце IV у 1475 годзе ў буле «Ad decorem militantis Ecclesiae» быў прызначаны першым бібліятэкарам сучаснай Ватыканскай апостальскай бібліятэкі. Фрэска Мелоца да Форлі адлюстроўвае гэта падзея. У 1481 годзе Плаціна памёр ад чумы ў Рыме.