wd wp Пошук:

Барсук у Беларусі

Пудзілы барсукоў у Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

Барсук для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны куніцавых.

Гісторыя

Пудзіла барсука ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.

У 90-я гады найбольшая шчыльнасць барсука назіралася ў Віцебскай (0,67) і Гродзенскай (0,63) абласцях, амаль у 3 разы ніжэй у Мінскай (0,23), у астатніх абласцях 0,01-0,02 асобін/1000 га лясной плошчы. На мадэльнай пляцоўцы ў Гарадоцкім раёне (Віцебская вобласць) у 2009 годзе выяўлена шчыльнасць барсукоў 0,23 асобіны/1000 га[1].

Сучасная папуляцыя

Пудзіла барсука ў Слуцкім краязнаўчым музеі

Нешматлікі від, размеркаваны нераўнамерна. На Палессі адсутнічае[1].

У 2002 годзе ў паляўнічых гаспадарках Беларусі насяляла 1592 асобіны барсука. Акрамя таго, яшчэ 313 асобін жыло на тэрыторыях нацыянальных паркаў і запаведнікаў. Колькасць барсукоў, якія жылі ў паляўнічых угоддзях Беларусі барсукоў на 2013 год складала 1 650 асобін[1].

Дынаміка агульнай колькасці

Утрыманне ў няволі

Барсукі жывуць у Гродзенскім, Віцебскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.

Ахова і паляванне

З 1981 года барсук уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і паляванне на яго забаронена[1].

Біялогія

Барсук насяляе лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.

У культуры

У філатэліі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 БАРСУК ОБЫКНОВЕННЫЙ (Meles meles) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Куніцавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Сысуны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле