wd wp Пошук:

Барніт

Барні́т, стракатая медная руда[1] — мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі і жалеза, Cu5FeS4. Змяшчае 63,31 % медзі і 11,13 % жалеза[2], прымесі серабра, германію, вісмуту, індыю, свінцу[3]. Адкрыты ў 1725 годзе. Названы ў гонар аўстрыйскага мінеролага І. фон Борна (Ignaz Edler von Born, 1742—1791)

Крышталізуецца ў кубічнай і рамбічнай сінгоніі. Крышталі сустракаюцца рэдка. Звычайна ўтварае суцэльныя і зярністыя масы, украпіны. Колер медна-чырвоны, бронзава-жоўты з чырванаватым адценнем, фіялетавы са стракатай пабегласцю з перавагай сіняга колеру[3]. Шчыльнасць 4,9—5,3 г/см³. Цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса. Крохкі. Раствараецца ў азотнай кіслаце[4].

Паходжанне і радовішчы

Барніт мае магматычнае і гідратэрмальнае паходжанне. Сустракаецца ў скарнах, пегматытах і гідратэрмальных жылах. Часам сустракаецца ў выглядзе ўкрапін у асадкавых пародах. Спадарожныя мінералы — магнетыт, пірыт, хальказін, халькапірыт, энаргіт[4].

Радовішчы ў Расіі, Азербайджане, Арменіі, Казахстане, Германіі, Польшчы, ЗША, Намібіі.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Bornite Mineral Data // Mineralogy Database(англ.)
  3. 1 2 Борнит // Каталог Минералов. Ru(руск.)
  4. 1 2 Борнит // Кристаллов.net — Систематика и классификация минералов, горных пород, метеоритов, окаменелостей {{ref-ru}

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Мінералы медзі
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)