Бараве́ц[1] (трансліт.: Baraviec, руск.: Боровец) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.
Вядома з пачатку 20 ст. З 1924 г. ў складзе Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Перамога». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 8 чалавек. З 1967 г. ў складзе саўгаса, потым — калгаса Бобр. На 01.01.1998 г. 10 гаспадарак, 18 жыхароў.