wd wp Пошук:

Бан-Жвірба

«Бан-Жвірба» — беларускі музычны гурт з Гомелю, заснаваны ў 1999 годзе на базе гурта The Dazers.

Гісторыя

Гурт сварылі ў 1999 годзе ўдзельнікі гурта The Dazers: Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімір Перагудаў, Крысціна Прыходзька-Перагудаў і Дзмітрый Лазарэнка. Найперш канцэртавалі ў сваім горадзе. Дэбютавалі 2 верасня 1999 года на разагрэве ў N.R.M.[1]. У 2000 годзе выпусцілі свой першы альбом, аднайменны з назвай гурта. Сталі вядомымі дзякуючы песні «Канапелька». У лістападзе 2000 года гурт браў удзел у першым беларускім свяце фолку «Таўкачыкі» ў Мінску[2]. У 2001 годзе канцэртавалі супольна з гуртам Крама. Пасля сканчэння канцэртаў у гэтым жа годзе з гурта сыйшоў Дзмітрый Лазарэнка, якога змяніў Дзмітрый Вінаградаў з Homo Erectus. У 2005 годзе гурт выпусціў другі альбом — Палын-трава. У 2007 годзе выпусцілі трэці альбом Забабоны [3]. Юбілейны альбом Дагары нагамі атрымаў у 2010 годзе гран-пры на фэсце Рок за Бобров[4].

З 2000 года ўдзельнічалі ў фэстывалі Басовішча. У 2001 годзе былі на гэтай імпрэзе ўзнагароджаныя прэміяй Беларускага Аб’яднання Студэнтаў у Польшчы [5]. Выступалі таксама на шматлікіх іншых фестывалях Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі.

У 2013 годзе гурт змяніў вакалістку і абвясціў аб падрыхтоўцы да запісу новага альбома.[6]

Дыскаграфія

Альбомы

Удзел у зборніках

Літаратура

Зноскі

  1. Афіцыйная старонка / История одной группы(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2007. Праверана 21 лютага 2017.(руск.)
  2. Алег Улевіч Таўкачыкі. Дзень другі(нявызн.) (недаступная спасылка). Tut.by (19 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 21 кастрычніка 2017.
  3. БАН-ЖВІРБА / www.euroradio.fm(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2008. Праверана 21 лютага 2017.(руск.)
  4. “Рок за «Бобров» — репортаж / logoysk.by(руск.)
  5. BASOWISZCZA 20-21.07.2001 www.bialorus.pl(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2007. Праверана 21 лютага 2017.(польск.)
  6. “Бан-Жвірба” рыхтуюць альбом з новай вакалісткай
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1999 год у музыцы
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Фолк-гурты Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы