wd wp Пошук:

Банту (мовы)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Банту.

Мовы банту (вылучаны шэрым) у складзе нігера-кангалезскай макрасям'і

Мовы банту — група бантоідных моў бенуэ-кангалезскай сям’і. Распаўсюджаны ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары ад Нігерыі і Камеруна на захадзе да Кеніі на ўсходзе і на поўдзень кантынента, уключаючы Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Дакладных дадзеных аб колькасці носьбітаў няма.

Мовы банту шырока выкарыстоўваюцца ў штодзённых зносінах, хоць далёка не ва ўсіх краінах маюць статус афіцыйных моў: выключэнне складае суахілі, шырока распаўсюджана як лінгва-франка ва Усходняй Афрыцы (афіцыйная ў Танзаніі, Кеніі і Угандзе), і шэраг моў Паўднёвай Афрыкі, якія маюць афіцыйны статус у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Лесота, Батсване, Свазілендзе і Зімбабвэ. Шматлікія мовы банту маюць статус рэгіянальных.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы банту