wd wp Пошук:

Бангвеулу

Бангвеу́лу (Bangweulu) — возера ў Замбіі, у вярхоўях ракі Луапула (сістэма ракі Конга).

Возера размешчана на вышыні 1067 м у шырокай плоскай катлавіне. Плошча паверхні ад 4 тыс. км² (у сухі сезон) да 15 тыс. км² (падчас летніх дажджоў). Глыбіня да 5[1] м. Возера ўтварылася ў выніку затаплення тэктанічнага прагіна. Берагі моцна забалочаныя. Большая частка возера зарастае чаротам і асакой. У сезон дажджоў у возера ўпадае рака Чамбешы, выцякае рака Луапула[1]. Водзяцца бегемоты, больш за 50[1] відаў рыб. Развіта рыбалоўства.

Возера Бангвеулу адкрыта ў 1868 годзе Давідам Лівінгстанам.

Зноскі

  1. 1 2 3 Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 309. — 672 с. с илл.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Замбіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Конга