wd wp Пошук:

Баліс Дварыёнас

Баліс Дварыёнас (6(19).6.1904, Ліепая — 23 жніўня 1972) — літоўскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, народны артыст СССР (1954).

Біяграфія

У 1924 скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класе фартэпіяна, у 1939 па класе дырыжыравання (экстэрнам). З 1926 года выкладчык фартэпіяна ў Каўнаскім музычным вучылішчы, з 1933 — у Каўнаскай кансерваторыі, з 1949 — у Дзяржаўнай кансерваторыі Літоўскай ССР у Вільнюсе (з 1947 прафесар). З 1928 года выступаў як піяніст (у 1933 гастраляваў у Маскве і Ленінградзе). У 1935-38 галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра літоўскага радыё ў Каўнасе. У 1940 годзе арганізаваў сімфанічны аркестр у Вільнюсе. У 1940-41 і 1958-61 гадах галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Літоўскай філармоніі і ўсіх рэспубліканскіх свят песні.

Стварыў мноства твораў розных жанраў, у іх ліку опера «Даля» (паст. 1959), балет «Сватаўство» (паст. 1933), сімфонія (1947), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1948; Сталінская прэмія, 1949) , 2 канцэрты для фартэпіяна (1960, 1962), канцэрт для валторны (1963), 2 уверцюры (1946, 1967), інструментальныя п’есы, хоры, у тым ліку «Свята песні» (1965), рамансы, апрацоўкі народных песень, музыка для тэатра і кіно (да фільма «Савецкая Літва»; Сталінская прэмія, 1952) і інш. Аўтар гімна Літоўскай ССР (сааўтар Ёнас Швядас, словы Антанас Венцлава, 1950). Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 інш. ордэнамі, а таксама медалямі.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119031191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліепаі
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Кампазітары Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра
Катэгорыя·Члены Саюза кампазітараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных