wd wp Пошук:

Бальдасарэ Крочэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крочэ.

Бальдасарэ Крочэ (іт. Baldassare Croce, 1558, Балоння — 8 лістапада 1628, Рым) — італьянскі жывапісец перыяду маньерызму па мянушцы «Il Baldassarino», які працаваў галоўным чынам у Рыме.

Упершыню яго імя згадваецца ў 1575 годзе ў Балонні, дзе ён навучаўся ў такіх мастакоў-маньерыстаў, як Ларэнца Сабаціні, Арацыа Самакіні, Пелегрына Цібальдзі і Дэніс Калверт. У 1581 годзе пераехаў у Рым.

Як мяркуецца, у Рыме быў вучнем Барталамеа Пасароці. Спецыялізаваўся па фрэскавым роспісам. На яго творчасць аказалі ўплыў вядомыя мастакі балонскай школы: Анібале Карачы і Гвіда Рэні. Некаторы час ён жыў у Рыме пры пантыфікаце Рыгора XIII, які прыцягваў мастака для прац у Ватыкане.

Зноскі

  1. Baldassare Croce
  2. Baldassare Croce // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Baldassarre Croce // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балонні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1558 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1628 годзе
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта