wd wp Пошук:

Балотніца сасочкавая

Балотніца сасочкавая[3] (Eleocharis mamillata) — від раслін з роду Балотніца (Eleocharis) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Апісанне

Шматгадовыя травы з паўзучым карэнішчам. Сцябло мяккае. Ліставыя похвы жаўтлявыя або чырванаватыя. Каласкі густыя. Покрыўныя лускі карычневыя. Плады шырока-зваротнаяйкападобныя ці амаль круглявыя. Паміж стылаподыем і плодам няма перацяжкі, стылаподый усёю асновай прылягае да верхавіны плоду. Стылаподый сасочкападобны, рэдка коратка-канічны, вышыня яго значна менш шырыні (0,3—0,6 мм даўжынёй, 0,4—0,8 мм шырынёй)[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўразіі, Канадзе і ЗША[5][6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. www-sbras.nsc.ru (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2019. Праверана 12 чэрвеня 2019. (руск.)
  5. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
  6. efloras.org (нявызн.). (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі