wd wp Пошук:

Балашова

Балашо́ва[1] (трансліт.: Balašova, руск.: Балашово) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавета.

Гісторыя

Узнікла не пазней за 1784 год, калі як вёска Баб’і горкі (д. Бабъи горки) пазначана на Плане Генеральнага межавання Копыскага павета. На ваенна-тапаграфічнай карце Шуберта (1866-1869) пазначана ўжо як фальварак Астрашапкі (ф. Острошапки) за 2 км на паўночны ўсход ад аднайменнай вёскі Астрашапкі[2]. Напэўна, пасля 1882 года зямлю выкупіла таварыства сялян. Станам на 1910 год, маёнтак Коханаўскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні пад падвоенай назвай Балашова (Астрашапкі) (им. Болашево (Острошапки)), належала таварыству 34 уласнікаў, праваслаўных, 6 двароў, 156 дзес. (170,04 га) зямлі, у т.л. 105 дзес. (114,45 га) ворыва і 51 дзес. няўдобіцы[3]. Належала да Аленавіцкага праваслаўнага прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы[3].

Паводле ЖБД 47-га тк Вермахта, яго 18-я тд 7.7.1941 года а 13:30 заняла Астрашапкі, 7-8 ліпеня яе контратакавалі падраздзяленні 1-й мсд і 57-й тд РСЧА, але а 18:00 8.7.1941 года 18-я тд дасягнула заходняй ускраіны Малога Гальцэва[4], Балашова цягам 1,5 сутак было полем бою.

Паводле ЖБД 3-й гв тб РСЧА, з 20:30 26.6.1944 да 22:45 27.6.1944 года яе падраздзяленні ў раёне Марцюхова, Астрашапак і Малога Гальцэва вялі баі з нямецкімі войскамі, каб перашкодзіць іх адходу ў заходнім кірунку, канец сутак 27.6.1944 года Балашова было на полі бою.

Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэвалачненскага сельсавета[5].

Дэмаграфія

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў…
  2. Военно-топографическая карта…
  3. 1 2 3 Список населенных мест… С. 121.
  4. Коломиец М. 1941. «Последний парад» мехкорпусов Красной Армии. – М.: Эксмо, 2012. – 101 с.. — C. 88.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  6. 1 2 3 Шнейдер… С. 211.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Талачынскага раёна
Коханаўскі сельсавет
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных