wd wp Пошук:

Бакалінскі раён

Бакалі́нскі раён (руск.: Бакалинский район; башк.: Баҡалы районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Бакалы.

Геаграфія

Бакалінскі раён мяжуе з Ілішаўскім, Чакмагушаўскім і Шаранскім раёнамі, а таксама з Татарстанам. Плошча раёна складае 1951 км².

Гісторыя

Бакалінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 26496 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць татары (53,4%), далей ідуць рускія (22,3%) і башкіры (17,3%), чувашы (3%) і марыйцы (2,7%).

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. Численность населения муниципальных образований Республики Башкортостан — 2019. — С. 62.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных