wd wp Пошук:

Базіліка Санта-Крочэ

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Санта-Крочэ. Базіліка Санта-Крочэ (італ. Basilica di Santa Croce, Царква Святога Крыжа) размешчана ў самым цэнтры Фларэнцыі. З’яўляецца адной з самых папулярных турыстычных славутасцяў горада. Самая буйная ў свеце францысканская царква, знакамітая фрэскамі Джота і магільніцамі вялікіх людзей Італіі.

Гісторыя

Паводле легенды, царква была заснавана самім святым Францыскам Асізскім. Францыск Асізскі сканаў у 1226 годзе, а ўжо праз два гады быў прылічаны да ліку святых. Да 1229 адносіцца згадка пра царкву, прысвечанай яму. Будаўніцтва царквы на месцы, раней занятым гэтым будынкам, было пачата 12 мая 1294 года (магчыма, Арнольфа ды Камбія). Фінансаванне будаўніцтва ажыццяўлася на сродкі заможных сем’яў Фларэнцыі. У 1442 царква была асвечана папам рымскім Яўгенам IV. Вокны царквы ўпрыгожаны вітражамі, якія пашыраюць яе інтэр’ер. Царква пабудавана ў форме егіпецкага Т-падобнага крыжа і з’яўляецца найбуйнейшым францысканскім храмам Італіі. З часам былі ажыццёўлены шматлікія перабудовы царквы. У другой палове XVI стагоддзя было разбурана шмат старажытных яе частак. Фрэскі Андрэа Арканьі былі схаваныя пад алтарамі працы Вазары. Стыль храма — гатычны, па гэтай прычыне ён выглядае менш масіўным, чым Дуома (Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ). Царква ўпрыгожана мноствам фрэсак і скульптур працы Джота і іншых знакамітых мастакоў і скульптараў: Данатэла, Антоніа Канова, Тадэа Гадзі, Антоніа і Бернарда Раселіна і многіх іншых. Вылучаецца кафедра, выкананая Бенедэта дэ Маяна (1472) з барэльефамі, прысвечанымі святому Францыску.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. Sistema Cultura — 2019. Праверана 31 студзеня 2020.
  3. 1 2 3 dati.beniculturali.it — 2014.
  4. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Храмы Фларэнцыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1442 годзе
Катэгорыя·Збудаванні Фларэнцыі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Славутасці Фларэнцыі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·1442 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных