wd wp Пошук:

Антоніа Канова

Надмагілле Кановы

Антоніа Канова (італ.: Antonio Canova; 1 лістапада 1757, Пасаньё — 13 кастрычніка 1822, Венецыя) — італьянскі скульптар, найбольш значны прадстаўнік класіцызму ў еўрапейскай скульптуры, узор для пераймання акадэмістаў XIX стагоддзя (накшталт Торвальдса). Самыя буйныя зборы яго твораў знаходзяцца ў парыжскім Луўры і ў пецярбургскім Эрмітажы.

Творчасць

Пры жыцці Канова меў рэпутацыю самага значнага са скульптараў найноўшага часу. У развіцці класіцыстычнай скульптуры ён адыграў такую ж ключавую ролю, што і Давід — у развіцці класіцыстычнага жывапісу. Сучаснікі не шкадавалі моцных эпітэтаў для апісання свайго пакланення перад талентам Кановы, які, як тады здавалася, вытрымліваў параўнанне з лепшымі разьбярамі антычнасці. Яго надмагіллі эфектныя, партрэты — ідэалізаваны. Тым не менш ні «ўрачысты спакой кампазіцыі», ні «выразнасць і вытанчанасць прапорцый» не ўсцераглі Канову ад абвінавачванняў у «халоднай адцягненасці вобразаў, сентыментальнай саладжавасці і салоннай прыгажосці, змярцвеласці гладкай, адпаліраванай паверхні мармуру», якія высоўвалі супраць яго шматлікія пазнейшыя гісторыкі мастацтва і, у прыватнасці, аўтары Вялікай савецкай энцыклапедыі.

Творы

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 W. M. R. 1911 Encyclopædia Britannica/Canova, Antonio // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 204–206.
  2. 1 2 Сомов А. И. Канова, Антонио // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 300–301.
  3. 1 2 Канова Антонио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://oxfordindex.oup.com/view/10.1093/benz/9780199773787.article.B00185095
  5. http://www.accademiasanluca.eu/it/accademici/id/557/
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Трэвіза
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Катэгорыя·Скульптары Венецыі
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1822 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1757 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных