wd wp Пошук:

Данатэла

Данатэ́ла (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi; каля 1386, Фларэнцыя — 13 снежня 1466) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнесансу.

Біяграфія

Раннія гады

Данатэла нарадзіўся ў Фларэнцыі або блізу яе паміж 1382 і 1387 гадамі у сям’і часальшчыка воўны. На працягу жыцця Данатэла працаваў у Фларэнцыі, Падуі і Сіене.

Вучыўся і спачатку працаваў з фларэнційскім жывапісцам і скульптарам Ларэнца Гіберці(руск.) бел., карыстаючыся заступніцтвам багатага фларэнційскага банкіра Мартэлі(руск.) бел.. З 1404 да 1407 года працаваў у майстэрні Жыберці ў Фларэнцыі.

Для заканчэння сваёй мастацкай адукацыі ездзіў з 1430 да 1433 года ў Рым, разам з вядомым архітэктарам Брунелескі, дзе вучыўся ў яго антычнай разьбе.Адна з яго першых прац — гарэльеф з дробназярністага каменя, які паказвае Дабравешчанне.

Творчасць

З 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для фларэнційскіх цэркваў: скульптуры Давіда(італ.) бел. (1408/1409 г.г.), св. Яна Евангеліста(італ.) бел. (14081415), св. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік(італ.) бел. з бронзы венецыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасці. У нашыя дні ён стаіць перад царквой св. Антонія ў Фларэнцыі.

Апошнія гады

Апошнія гады жыцця Данатэла правёў у Фларэнцыі, працуючы да старасці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны з вялікай павагай у царкве Сан-Ларэнца, упрыгожанай яго працамі.

Значэнне творчасці

Дзейнасць Данатэла мела важнае значэнне для развіцця рэнесанснай разьбы і яе вызвалення ад уплываў готыкі.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118526693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 23 кастрычніка 2016.
  3. 1 2 3 Union List of Artist Names
  4. 1 2 3 Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  5. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  6. 1 2 3 4 RKDartists

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скульптары Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1386 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1466 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных