wd wp Пошук:

Багародск

Багародск (руск.: Богородск) — горад (1923) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Багародскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 36,8 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1570 годзе.

Горад размешчаны за 40 км на паўднёвы захад ад горада Ніжні Ноўгарад.

Багародск — адзін са старажытных (з XVII стагоддзя) цэнтраў гарбарнай прамысловасці. Галоўныя гарбарні — імя Юргенса, імя Калініна, імя Кашына, імя Венецкага; гарбарна-галантарэйная і абутковая фабрыкі. Ёсць заводы штучных скур, механічны, клеевараны, швейна-такелажны камбінат, швейная фабрыка і іншыя.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Ніжагародскай вобласці