wd wp Пошук:

Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа

Нямецкая Паволжская камуна, 1922 год

Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа, Рабочая камуна немцаў Паволжа (руск.: Автономная область немцев Поволжья, ням.: der Arbeitskommune des Gebietes der Wolgadeutschen) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Саратаўскай губерні РСФСР, якая існавала з 19 кастрычніка 1918 года па 19 снежня 1923 года.

Гісторыя

19 кастрычніка 1918 года згодна з дэкрэтам Савета народных камісараў РСФСР была ўтворана першая ў РСФСР аўтаномная вобласць — аўтаномная вобласць немцаў Паволжа (выкарыстоўвалася таксама назва Рабочая камуна немцаў Паволжа) у складзе Саратаўскай губерні РСФСР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Саратаў. Саратаў з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам з 20 кастрычніка 1918 года па май 1919. Затым адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Марксштат, які да 4 чэрвеня 1919 года зваўся Екацерыненштат. 24 ліпеня 1922 года адміністрацыйны цэнтр вобласці быў перанесены ў далучаны да аўтаноміі 22 чэрвеня горад Пакроўск, які ў 1931 годзе будзе пераназваны ў горад Энгельс.

19 снежня 1923 года Аўтаномная вобласць немцаў Паволжа ператворана ў Аўтаномную ССР немцаў Паволжа.

Адміністрацыйнае дзяленне

(да 1918 гады тэрыторыі Екацерыненштацкага і Ровенскага паветаў уваходзілі ў склад Наваўзенскага павета Самарскай губерні).

Кіраўнікі вышэйшых органаў улады

Старшыня Паволжскага камісарыята па нямецкіх справах

Старшыня ВРК Аўтаномнай вобласці немцаў Паволжа

Старшыні Выканаўчага камітэта рады Аўтаномнай вобласці немцаў Паволжа

Гл. таксама

Зноскі

  1. ВСЕРОССИЙСКИЙ ЦЕНТРАЛЬНЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. ПОСТАНОВЛЕНИЕ от 17 февраля 1921 года. ОБ АДМИНИСТРАТИВНОМ ДЕЛЕНИИ ТРУДОВОЙ КОММУНЫ НЕМЦЕВ ПОВОЛЖЬЯ
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Зніклі ў 1923 годзе
Катэгорыя·Немцы Паволжа
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Аўтаномныя вобласці РСФСР