wd wp Пошук:

Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе

Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэнне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе[2] (малд.: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria[3], укр.: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров’я, руск.: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье) — фармальна існая ў сістэме адміністрацыйнага дзялення Малдовы аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, размешчаная ўздоўж усходняга берага ракі Днестр на частцы тэрыторыі, кантраляванай непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай. Была заснаваная законам № 173 ад 22 ліпеня 2005 года «Аб асноўных палажэннях асаблівага прававога статусу населеных пунктаў левабярэжжа Днястра (Прыднястроўя)» [2].

Тэрыторыі, якія аспрэчваюцца ПМР, але знаходзяцца пад кантролем малдаўскіх уладаў, у гэтае азначэнне не ўключаюцца, яны належаць да Дубасарскага, Каўшанскага і Новааненскага раёнаў Малдовы. Таксама са складу ўтварэння выключаны муніцыпій Бендэры, але ўваходзіць муніцыпій Ціраспаль.

Паводле Закону аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэме Рэспублікі Малдова 2001 года[4] (дадатак 5) у склад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак левабярэжжа Днястра, якім могуць быць нададзены асаблівыя формы і ўмовы аўтаноміі, уваходзяць 147 населеных пунктаў. У тым ліку: 1 муніцыпій (Ціраспаль), 9 гарадоў, 2 населеныя пункты, якія ўваходзяць у склад гарадоў, 69 сёлаў і камун, у склад якіх уваходзяць 135 населеных пунктаў.

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Закон № 173 от 22.07.2005 об основных положениях особого правового статуса населенных пунктов левобережья Днестра (Приднестровья). Статья 6 (руск.)
  2. 1 2 Закон № 173 от 22.07.2005 об основных положениях особого правового статуса населенных пунктов левобережья Днестра (Приднестровья). Статья 3 (руск.)
  3. [http://lex.justice.md/viewdoc.php?action=view&view=doc&id=313004&lang=1 Закон № 173 ад 22.07.2005 аб асноўных палажэннях асаблівага прававога статусу населеных пунктаў левабярэжжа Днястра (Прыднястроўя). Артыкул 3 (малд.)
  4. Закон аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэме Рэспублікі Малдова (малд.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Адміністрацыйны падзел Малдовы