Аўрэліу Аляксандравіч Бусуёк (рум.: Aureliu Busuioc; 26 кастрычніка 1928, с. Кадранка, Страшанскі раён, Малдова — 9 кастрычніка 2012) — малдаўскі пісьменнік.
Аўтар паэтычных зборнікаў «Камень спатыкнення» (1958), «Рэдкая кветка» (1961), «Туга», «Каханне» (абодва 1963), «У белым і чорным» (1977) і інш. У рамане «Адзін перад тварам кахання» (1966) — маральна-этычныя праблемы, сцвярджэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцей, у рамане «Мой парыжскі дзядзя» (1973) — праблемы выхавання, пошуку месца ў жыцці. Драматург, перакладчык.
Пераклаў на малдаўскую мову асобныя творы Я. Купалы.