wd wp Пошук:

Аўгуст Бач

Аўгуст Іаган Георг Карл Бач (ням.: August Johann Georg Karl Batsch; 17611802) — нямецкі міколаг, батанік і брыёлаг.

Кароткая біяграфія

Аўгуст Бач нарадзіўся ў Ене 28 кастрычніка 1761 года. Вучыўся спачатку ў гарадской школе, затым атрымліваў адукацыю дома. У 1772 годзе Бач паступіў у Енскі ўніверсітэт, у 1781 годзе ён атрымаў ступень доктара філасофіі. Енскі ўніверсітэт прысвоіў Бачу ступень доктара медыцынскіх навук у 1786 годзе. У тым жа годзе Аўгуст пачаў выкладаць прыродазнаўчую гісторыю ва ўніверсітэце. У 1787 года Бач ажаніўся з Амаліяй Пфаўндэль. У іх было трое дзяцей — Фрыдрых, Георг Фрыдрых Карл і Караліна. У 1790 годзе Аўгуст Бач заснаваў батанічны сад у Ене. Праз два гады ён стаў прафесарам філасофіі. Бач памёр у 1802 годзе пасля нядоўгай хваробы.

Бач апісаў каля 200 новых для навукі відаў грыбоў.

Некаторыя навуковыя працы

Elenchus fungorum, 1783

Роды раслін і грыбоў, названыя ў гонар Аўгуста Бача

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115682171 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115682171 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115682171 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ене
Катэгорыя·Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Ене
Катэгорыя·Памерлі ў 1802 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Міколагі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Брыёлагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1761 годзе