wd wp Пошук:

Ашурадэ

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ашурадэ, таксама Ашур-Ада (перс.: آشوراده) — востраў на паўднёвым усходзе Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Ірана. Плошча — 8 км².

Геаграфія

Востраў Ашурадэ месціцца на паўднёвым усходзе Каспійскага мора за 266 км на паўночны ўсход ад Тэгерана, сталіцы Ірана. Сфарміраваўся ў выніку складаных тэктанічных працэсаў, калі ўзняцце марскога дна прывяло да намывання на яго асадкавых парод. З-за сталых змен узроўню Каспійскага мора абрысы вострава і яго плошча змяняюцца. Так, у пачатку XIX ст. ён уяўляў сабою архіпелаг з 3 асобных астравоў, а ў канцы XIX ст. фактычна ператварыўся ў паўвостраў.

Паверхня раўнінная з доўгімі пяшчанымі выдмамі. Найвышэйшы пункт — каля -27 м над узроўнем сусветнага акіяна.

Клімат сухі субтрапічны. Зімовыя тэмпературы рэдка сягаюць ніжэй за 2°C. Улетку сярэдняя тэмпература трымаецца каля 25°C, зрэдку падвышаецца да 32°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 398 мм.

Прырода і яе ахова

Сухі клімат і пясчаныя глебы Ашурадэ абмяжоўваюць развіццё расліннасці. Пераважаюць травы і хмызнякі-ксерафіты. Каля пакінутай вёскі захоўваюцца фруктовыя дрэвы. На востраве шмат птушак. Тут гняздуюць або спыняюцца качкі, пеліканы, бакланы, фазаны. У прыбярэжных водах вядзецца лоў асятровых, здабываецца каля 40% іранскай чорнай ікры.

У 1975 г. Ашурадэ абвешчаны Рамскарскім угоддзем, на ім была абмежавана гаспадарчая дзейнасць. Аднак у 2004 г. каля 380 га плошчы вострава былі перададзены ў прыватную маёмасць. На гэтай тэрыторыі развіваецца турызм. Іранскія экалагічныя арганізацыі, а таксама пракуратура дамагаюцца вяртання адчужаных зямель у дзяржаўную маёмасць.

Гісторыя

Хаця некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Ашурадэ ўзгадваўся пад іншымі назвамі ўжо ў сярэднявеччы, гэтаму няма падцверджанняў. У канцы XVIIIXIX ст. ён разглядаўся як важны пункт для пранікнення ў Мазендэран. У 1781 г. Ага Махамед Хан Каджар дазволіў М. Вайновічу, які ўзначальваў расійскую экспедыцыю, заснаваць на тэрыторыі сучаснага вострава гандлёвую факторыю. Калі замест яе была ўзвеждзена крэпасць з 18 гарматамі, Ага Махамед арыштаваў некалькіх расійскіх афіцэраў і вымусіў іх пакінуць занятае месца. Тым не меней, у 1838 г. расійскія караблі занялі Ашурадэ быццам бы для барацьбы з туркменскім піратам Кіятам. Нягледзячы на пратэсты з боку Ірана, акупацыя працягвалася да 1921 г. і была скончана ў выніку дагавора паміж іранскім і савецкім урадамі.

У XX ст. на востраве знаходзілася туркменскае паселішча, жыхары якога займаліся рыбалоўствам, працавалі мячэць і рыбалоўны порт. У 1975 г. Ашурадэ быў абвешчаны Рамсарскім угоддзем, усталяваны рэжым аховы прыродных рэсурсаў. Падвышэнне ўзроўню Каспійскага мора прывяло да адсялення мясцовага насельніцтва. У нашы дні на Ашурадэ спыняюцца рыбакі, дзейнічаюць ваенны і памежны пасты, востраў наведваюць турысты.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Каспійскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Ірана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты