wd wp Пошук:

Мазендэран

Мазендэра́н (перс.: مازندران; маз. مازرون) — адна з 31 правінцый (астанаў) Ірана, размешчаная на поўначы краіны. Мяжуе з астанамі Гілян і Казвін на захадзе, Тэгеран і Семнан — на поўдні, з правінцыяй Галестан — на ўсходзе. З поўначы абмываецца Каспійскім морам. Уздоўж паўднёвай мяжы астана працягнуўся горны ланцуг Эльбурс, дзе размешчаны найвышэйшы пункт Ірана — гара Дэмавенд. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сары. Плошча — 23 701 км²[2]. Адміністрацыйна падзяляецца на 15 шахрэстанаў.

Насельніцтва

Насельніцтва — 2 922 432 чалавека. Галоўным чынам мазендэранцы і гілянцы, і таксама персы. Найбуйнейшыя гарады — Амоль, Баболь, Бабальсер, Бехшэхр, Махмудабад, Наўшэхр, Рамсар, Сары, Танекабон, Чалус.

Зноскі

  1. https://www.amar.org.irسرشماری-عمومی-نفوس-و-مسکن/نتایج-سرشماری/جمعیت-به-تفکیک-تقسیمات-کشوری-سال-1395
  2. Statoids.com (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астаны Ірана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных