wd wp Пошук:

Ашогба

Ашо́гба (англ.: Osogbo, Oṣogbo, радзей Oshogbo, ёруба: Òṣogbo) — горад на паўднёвым захадзе Нігерыі, на рацэ Ашун. Сталіца штата Асун. Недалёка ад горада знаходзіцца аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Асун-Асогба.

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку 17 стагоддзя паляўнічымі з бліжэйшай вёскі. Пасля падзення старога Оя насельніцтва горада ўзрасло за кошт міграцыі з іншых гарадоў ёруба.

Агульная інфармацыя

Ашогба знаходзіцца на чыгуначнай лініі Лагаса-Кано. Горад вядомы сваёй мастацкай школай і будынкам рынка Оджа-Оба — былога палаца правіцеля. Вышыня цэнтра НП складае 308 метраў над узроўня мора[1].

Ашогба з’яўляецца гандлёвым цэнтрам сельскагаспадарчага раёна. Тут вырошчваюць ямс, маніёк, тытунь, бавоўну і іншыя культуры. Апрацоўка какава-зярнят. Вытворчасць пракату, бавоўнаачышчальны завод, тытунёвая фабрыка. Ёсць некалькі гасцініц і футбольны стадыён на 10 000 гледачоў. На 1988 год, 27 % насельніцтва былі заняты ў сельскай гаспадарцы, 8 % у гандлі і 30 % былі служачымі і настаўнікамі.

Дэмаграфія

Насельніцтва горада паводле гадоў[2]:

19912010
260 951678 265

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Osogbo, Nigeria Page(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 10 ліпеня 2016.
  2. Oshogbo(англ.) . world Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 10 ліпеня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарады Нігерыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара