wd wp Пошук:

Адысеяс Элітыс

Адысеяс Элітыс[3] (грэч.: Οδυσσέας Ελύτης, 2 лістапада 1911, Іракліян, Грэцыя18 сакавіка 1996, Афіны, Грэцыя) — грэчаскі паэт. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1979), «які з бясстрашнай празарлівасцю паказаў неабароненасць чалавека ў свеце, які раздзіраюць канфлікты».

Біяграфія

Нарадзіўся 2 лістапада 1911 года ў горадзе Іракліян (Грэцыя). Са старадаўняй сям’і камерсантаў.

Вучыўся ў Афінах. Першая публікацыя — у часопісе «Новыя навукі» (Νέα Γράμματα, 1935), пры падтрымцы Сеферыса.

Працаваў на радыё (1945—1946, 1953—1954). У 1948—1952 і 1969—1972 гадах жыў у Парыжы, быў блізкі з Брэтонам. Рэвердзі, Пікаса, Унгарэці, Джакамеці, Шагал, і Маціс ілюстравалі кнігі Элітыса.

Памёр 18 сакавіка 1996 года ў Афінах (Грэцыя).

Бібліяграфія

Паэмы

Проза

Пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Odysseus Elytis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Напісанне імя і прозвішча Адысеяс Элітыс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.110.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Афінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Паэты Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іракліяне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры