wd wp Пошук:

Афрын

Афрын (араб. عفرين‎‎, курд.: Efrîn) — горад на паўночным захадзе Сірыі, размешчаны на тэрыторыі мухафазы Халеб. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.

Геаграфія

Горад знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы мухафазы, на абодвух берагах ракі Афрын, на вышыні 215 метраў над узроўнем мора.

Афрын размешчаны прыблізна за 38 кіламетраў на паўночны захад ад Халеба, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі, і за 332 кіламетраў на поўнач ад Дамаска, сталіцы краіны. Бліжэйшы аэрапорт размешчаны ў горадзе Аазаз.

Насельніцтва

Па даных апошняга афіцыйнага перапісу 1981 года, насельніцтва складала 11 914 чалавек[2]. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах:

19601970198120032012
633010 07411 91444 121[3]54 451[4]

У нацыянальным складзе насельніцтва пераважаюць курды, у канфесійным — мусульмане-суніты.

Гісторыя

У перыяд рымскага панавання ў рэгіёне праз горад была пракладзена дарога. Падчас асманскага валадарства над Сірыяй у Афрыне размяшчаўся заезны двор[5].

У 1922 годзе горад перайшоў пад кантроль Францыі, а ў 1946 годзе стаў часткай незалежнай Сірыі.

З-за распачатай сірыйскай рэвалюцыі з 11 ліпеня 2012 года Афрын кантраляваўся курдскім апалчэннем YPG і ўваходзіў у склад Сірыйскага Курдыстана (Ражавы). У пачатку верасня 2017 года там абвешчаная «зона дэканфліктацыі». Студзень 2018 года — пачатак турэцкай аперацыі «Аліўкавая галіна»[6]. 18 сакавіка 2018 года Афрын перайшоў пад кантроль турэцкіх узброеных сіл і атрадаў «Свабоднай сірыйскай арміі». 13 кастрычніка 2022 года горад быў захоплены групоўкай Хаят Тахрыр аш-Шам пасля сутыкненняў з Сірыйскай нацыянальнай арміяй[7].

Зноскі

  1. https://archive.is/20120730224244/http://www.cbssyr.org/new%20web%20site/General_census/census_2004/NH/TAB02-15-2004.htm
  2. World Gazetteer(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2013.
  3. ацэнкавае
  4. разліковае
  5. The Name and the History of Afrin(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2010.
  6. Война в Африне повторяет сценарий Донбасса-2014. Курды стали разменной монетой в российско-турецкой газовой сделке Архівавана 17 жніўня 2022. // НГ, 22 янв 2018
  7. Wladimir van Wilgenburg. HTS enters Afrin for first time: SOHRA (нявызн.). Kurdistan 24 (13 кастрычніка 2022).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Сірыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы