wd wp Пошук:

Асі аль-Кавалі

Асі аль-Кавалі — лідар іракска-курдскіх паўстанцаў і былы добраахвотнік апалчэння «Пешмерга». Як мяркуецца, з’яўляецца адным з кіраўнікоў групоўкі «Белыя сцягі».

Біяграфія

Кавалі родам з горада Туз-Хурмату мухафазы Салах-эд-Дзін. Жыў у беднай сям’і. Зарабляў за кошт паставак вады, якую чэрпаў з ракі каля дома і развозіў на сваім трактары. Знаёмыя апісвалі як спакойнага чалавека. У нейкі момант звязаўся з мулой Крэкарам, мусульманскім святаром і заснавальнікам «Ансар аль-Іслам». Меркавана таксама займеў сувязі з членамі ІДІЛ[1].

Некаторы час Кавалі быў членам Дэмакратычнай партыі Курдыстана і прыхільнікам Масуда Барзані, а таксама добраахвотнікам «Пешмергі». Разам са сваімі аднадумцамі здзяйсняў напады на сілы бяспекі і праўрадавыя ваенізаваныя фарміраванні[2][3][4].

У красавіку 2016 года атрымаў вядомасць пасля распаўсюджвання курдскімі СМІ фотаздымкаў, дзе Кавалі зрывае сцяг апалчэння «Катаіб Хезбала», якое ваявала на баку ўладаў у складзе кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі»[5].

У кастрычніку 2017 года на фоне ўзброенага канфлікту паміж цэнтральным урадам Ірака і ўладамі Курдскай аўтаноміі ўзначаліў напад на штаб Сіл народнай мабілізацыі ў Туз-Хурмату.

У снежні таго ж года далучыўся да арганізацыі «Белыя сцягі», стаўшы адным з яе кіраўнікоў[6]. Ужо 28 снежня ён быў арыштаваны іракскімі сіламі бяспекі разам з некаторымі іншымі членамі групоўкі па падазрэнні ў адказнасці за абстрэл камандных пунктаў туркменскіх атрадаў Сіл народнага мабілізацыі ў Кіркуку[7][8][9].

Зноскі

  1. Akgungor, Ilker. Barzani’nin ‘Beyaz bayraklısı’ yakalandı! (нявызн.). Medium (17 снежня 2017).
  2. ‘الشرق الأوسط’: خلفاء داعش الإرهابية في العراق (нявызн.). صدى البلد (18 снежня 2017).
  3. Marc Simms. Potential threat to Oil facilities and transports by the white flags (нявызн.). Proeliumlaw.com (24 красавіка 2018). Праверана 2 лістапада 2019.
  4. Berkel, Pieter Van. [DIEPGAAND Nieuwe gewapende groep verschijnt in Irak] (нявызн.) (16 снежня 2017).
  5. Info (нявызн.). rudaw.net. Праверана 2 лістапада 2019.
  6. الرايات البيضاء تشعل التوتر بين البيشمركة والحشد الشيعي (нявызн.). أورينت نت.
  7. White Flag group no cause for alarm, Iraq says (нявызн.). Diyaruna.
  8. “عاصي قوالي” | شبكة عراق الخير (нявызн.).
  9. القوات الأمنية تعتقل احد قيادات تنظيم “الرايات البيضاء” (нявызн.). الموقف العراقي (15 снежня 2017).
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Салах-эд-Дзін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іраку