wd wp Пошук:

Масуд Барзані

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Масуд Барзані (сарані مەسعود بارزانی, курд.: Mesûd Barzanî; нар. 16 жніўня 1946, Мехабад, Мехабадская Рэспубліка) — курдскі і іракскі палітычны дзеяч. Прэзідэнт Іракскага Курдыстана (20052017), лідар Дэмакратычнай партыі Курдыстана (ДПК).

Сярод курдаў вядомы пад паважлівай мянушкай «Кэк Масуд» — «Спадар Масуд».

Біяграфія

Масуд Барзані нарадзіўся ў Мехабадзе, дзе яго бацька Мустафа Барзані быў галоўнакамандуючым арміяй Мехабадскай Рэспублікі. У сувязі з гэтым вядома яго выказванне: «я быў народжаны ў цені курдскага сцяга ў Мехабадзе, і я гатовы служыць і памерці дзеля гэтага сцяга».

Дзень нараджэння Масуда Барзані супаў з днём заснавання ДПК.

Калі Мехабадская Рэспубліка пала, Мустафа Барзані разам з 500 адборнымі байцамі прарваўся ў СССР, тады як яго сям’я разам з усім племем барзан вярнулася ў Ірак (вясна 1947 г.), дзе іх выслалі на поўдзень краіны.

Масуд Барзані выхоўваўся ў доме дзеда па маці, правадыра племя зібары; ён атрымаў пачатковую адукацыю на арабскай мове. Пасля звяржэння манархіі ў 1958 годзе і вяртання ў Ірак жыў з бацькам у Багдадзе.

Неўзабаве пасля пачатку Вераснёўскага паўстання, вясной 1962 16-гадовы Масуд далучаецца да Пешмергі. Ён удзельнічаў у баявых аперацыях разам з бацькам, затым быў прызначаны кіраўніком Радыё «Голас Іракскага Курдыстана», а з 1968 г. кіраваў Службай бяспекі «Парасцін». Пасля паразы паўстання ў 1975 Масуд актыўна займаецца рэарганізацыяй ДПК; разам з тым, ён суправаджае бацьку ў ЗША. У 1978 годзе Масуд цудам пазбег спробы замаху ў Вене, арганізаванай іракскай спецслужбай. Пасля смерці Мустафы Барзані у сакавіку 1979 Масуд абіраецца старшынёй ДПК. Гэты пост ён займае да гэтага часу. У 20032004 Масуд Барзані ўваходзіў у кіроўную раду Ірака, а 12 чэрвеня 2005 года абвешчаны прэзідэнтам Курдыстана.

У 2013 годзе тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў скончыўся, аднак ён адмовіўся пакідаць пасаду. Яго паўнамоцтвы былі падоўжаныя парламентам да 2015 года, затым яшчэ на два гады. 29 кастрычніка 2017 года Барзані заявіў аб рашэнні пакінуць пасаду прэзідэнта іракскага Курдыстана 1 лістапада 2017 года[4].

Прыватнасць

Жанаты, мае восем дзяцей. Захапленні — чытанне і футбол. Валодае курдскай, арабскай, персідскай і англійскай мовамі.

Зноскі

  1. Masud Barsani // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Masoud Barzani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Davos 2014 Participant List
  4. Президент Иракского Курдистана решил уйти в отставку

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Ірака
Катэгорыя·Барзані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Палітыкі Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Постаці Курдыстана
Катэгорыя·Асобы